У Аршанскім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў

13 мая 2018 в 20:54
Поделиться
Отправить
Класснуть

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ўвяло часовую забарону на наведванне лясоў, каб пазбегнуць лясных пажараў і праблем, звязаных з імі. Прычым у Віцебскай вобласці забарона на наведванне лясоў зараз дзейнічае толькі ў Аршанскім раёне, ва ўсіх прылеглых і аддаленых раёнах вобласці лясы наведваць пакуль што можна.

Пад Оршай сёлета ўжо быў лясны пажар, узнік ён на Шчацінцы, тады загарэлася трава ў лесе, якая ледзь не перакінулася на дрэвы, што магло б прывесці да знішчэння лесу і пагражала людзям.

Источник: orsha.eu

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

Чтобы комментировать, .