Аршанская лядовая арэна — самы дарагі лядовы палац у Беларусі пасля двух аб'ектаў у сталіцы

9 марта 2018 в 13:41
Плюсануть
Поделиться
Отправить
Класснуть

Спартовы сайт «Трыбуна» склаў рэйтынг самых дарагіх спартовых аб'ектаў краіны. У спіс 16-ці аб'ектаў трапіла і Лядовая арэна ў Оршы, прычым яна замыкае топ-10. А Калі казаць пра лядовыя палацы, то аршанская арэна — самая дарагая ў правінцыі, а ў цэлым па Рэспубліцы Беларусь яе апярэджваюць толькі сталічныя «Менск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», на якіх праводзіўся хакейны ЧС-2014.

Вось як апісвае арэну ў Оршы сам сайт:

Лядовая пляцоўка на 3,5 тысяч месцаў была ўзведзена да канца 2013 года. На будаўніцтва спатрэбілася больш за тры гады і прыкладна 300 мільярдаў рублёў. На момант увядзення аб'екта ў эксплуатацыю даляр каштаваў каля 10 тысяч «зайчыкаў». Атрымліваецца, аршанскі лядовік абышоўся бюджэту мінімум у 32 мільёны даляраў.

Источник: orsha.eu

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

Чтобы комментировать, или войдите через ВКонтакте.